| ||||||||||||||||||||||||||||
Бу́фала[6] (англ.: Buffalo [ˈbʌfəloʊ]) — горад у штаце Нью-Ёрк, другі па насельніцтве горад штата (пасля Нью-Ёрка), таксама ўжываецца і Бафала.
292648 жыхароў (2000). Адміністрацыйны цэнтр акругі Эры. Эканамічны і культурны цэнтр агламерацыі Бафала-Ніягара (1,2 млн жыхароў). Часам Бафала ўключаюць у так званую «Залатую падкову» (Голдэн-Хорсшу) — амаль мільённую агламерацыю, якая ахоплівае з захаду возера Антарыа і якая знаходзіцца большай сваёй часткай на тэрыторыі Канады.
Горад размешчаны на ўсходнім беразе возера Эры, аднаго з Вялікіх азёр, на правым беразе памежнай з Канадай ракі Ніягара, якая злучае возера Эры з возерам Антарыа.
Еўрапейскае паселішча з канца XVIII стагоддзя; бурны рост пачаўся з 1840-х пасля з’яўлення канала Эры; да канца XIX стагоддзя Бафала — адзін з найбуйнейшых гарадоў ЗША, найбуйнейшы ўнутраны порт краіны, цэнтр цяжкой і харчовай прамысловасці. Але да сярэдзіны XX стагоддзя значэнне гандлёвага шляху па канале Эры ўпала, а з ім і прамысловае значэнне горада. Зараз Бафала — гэта перш за ўсё культурны, фінансавы, адукацыйны і медыцынскі цэнтр. Перавод вытворчасці рэзка палепшыў экалагічную сітуацыю ў горадзе; у 2005 годзе горад увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў краіны.
|