Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Быткіў[1] (укр.: Битків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў складзе Надвірнянскага раёна.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1390 г. як Будкава. З часам назва пад уплывам лацінізацыі і паланізацыі змянілася на сучасны варыянт. У 1829 г. тут пачалі ўзводзіць парафіяльны храм. У 1829 г. ў Быткаве пражывала 1299 чал., а ўжо ў 1887 г. насельніцтва вёскі ўзрасло да 1400 чал. Пры царкве дзейнічала школа. Звесткі пра гэта ёсць у царкоўнай кнізе за 1850 г., але невядома хто быў першым настаўнікам і колькі дзяцей вучылася.
У 1880-я гг. у Быткаве пачынаецца распрацоўка нафтавых радовішчаў. У гэты час сюды прыязджалі прадстаўнікі французскіх кампаній, якія арандавалі нафтаносныя ўчасткі зямлі. За перыяд 1921—1939 гг. амаль кожны год адбываліся забастоўкі і дэманстрацыі працоўных. У 1922 г. рабочыя фірмы «Дэмброва» правялі страйк, які скончыўся іх перамогай.
У перыяд 1921—1939 гг. — у складзе міжваеннай Польшчы. 1 красавіка 1923 г. распараджэннем урада Польшчы гміна Быткіў канфіскавана з Багарадчанскага павета і ўключана ў Надвірнянскі павет. З 1939 г. — у складзе УССР.