Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бэлхатаў[2] (польск.: Bełchatów) — горад у Польшчы, на рацэ Paкаўка, адміністрацыйны цэнтр Бэлхатоўскага павета Лодзьскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Бэлхатаў.
Горад заснаваны ў XIV стагоддзі, статус горада з 1743 года да 1870 і з 1925 года. Бэлхатаў — буйны цэнтр горнай прамысловасці: за 10 км ад горада знаходзяцца бура-вугальны кар’ер «Бэлхатаў» і Бэлхатоўская ЦЭС. Насельніцтва — 62 437 жыхароў (2004). Плошча горада — 34,63 км². У горадзе ёсць футбольны клуб «Бэлхатаў».