Вёска
| ||||||||||||||||||||
Бэржні́кі[1] (польск.: Berżniki, традыцыйная беларуская назва — Бержнікі) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келіг. Уваходзіць у Сэйнэнскага павета Падляскага ваяводства, у вясковай гміне Сэйны. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сэйнаў, за 109 км на поўнач ад Беластока.
Упершыню Бержнікі ўпамінаюцца ў першай палове XV стагоддзя. У 1547—1557 гадах вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.
У 1559 годзе Бержнікі атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Бержнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1810 годзе расійскія ўлады пазбавілі мястэчка магдэбургскага права.
На 1827 год у Бержніках было 55 будынкаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бэржнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувалкаўскага павета Беластоцкага ваяводства.
У часы Другой сусветнай вайны ў 1939—1945 гадах Бэржнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга рэйха. У 1973—1976 гадах вёска была цэнтрам вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Бэржнікі ўваходзілі ў склад Сувалкаўскага ваяводства.