«Бягу́н па лязе́» (англ.: Blade Runner) — мастацкі фільм, які зняў англійскі рэжысёр Рыдлі Скот у 1982 годзе паводле навукова-фантастычнага рамана «Ці сняцца андроідам электраавечкі? », які напісаў Філіп Дзік у 1968 годзе. Галоўную ролю ў фільме выканаў Харысан Форд.
Адстаўны дэтэктыў Рык Дэкард зноў адноўлены ў паліцыі Лос-Анджэлеса для пошуку ўзначальванай Роем Баці групы кібаргаў, якая здзейсніла ўцёкі з касмічнай калоніі на Зямлю. У паліцыі лічаць, што кібаргі спрабуюць сустрэцца з Эндолам Тайрэлам, кіраўніком карпарацыі, якая ставіць эксперыменты над кібернетычным інтэлектам. Рык Дэкард атрымлівае заданне высветліць матывы дзеянняў кібаргаў, а затым знішчыць іх.
Акцёр | Роля |
---|---|
Харысан Форд | Рык Дэкард |
Рутгер Хаўэр | Рой Баці |
Джэймс Хонг | Ганібал Чу |