Бялюк галінасты

Бялюк галінасты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthericum ramosum L. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  81729
EOL  1085898
GRIN  t:3560
IPNI  530637-1
TPL  kew-299665

Бялю́к галінасты[1][2][3], вяночнік[4], білюк[5] (Anthericum ramosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Раней ён адносіўся да ўласнага сямейства Асфадэлавыя (Asphodelaceae)[2] (яшчэ раней да Лілейных (Liliaceae)[1]).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Бялюк галінасты
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Расліна вышынёй да 110 см з падземным карэнішчам і вузкалінейным жалабатым лісцем каля асновы сцябла. Лісце даўжынёй 12—60 см, шырынёй 5—10 мм. Сцябло прамастойнае, слабагалінастае, тонкае бязлістае. Карэнішча тонкае, кароткае ад якога адыходзяць шматлікія карані цыліндрычнай формы. Кветкі двухполыя, белыя, зоркападобныя дыяметрам 2—2,5 см на тонкіх кветаножках, у мяцёлках або гронках. Калякветнік вяночкападобны з 6 адхіленых трохжылкавых лісцікаў. Суквецце даўжынёй 20—60 см. Плод — скурыстая шарападобная каробачка дыяметрам 3—7 мм. Насенне вугальна-чорнае, вуглаватае, 3 мм даўжынёй і 2 мм у дыяметры.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў зарасніку хмызняку ўздоўж рэк. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф[6].

Дэкаратыўная расліна.

  1. а б ЭПБ 1983.
  2. а б БелЭн 1996.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  6. Венечник ветвистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)