Бяроза карлікавая | |||||||||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны. Грэнландыя. | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Betula nana L. | |||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||
|
Бяроза карлікавая[1] (Betula nana) — від раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).
Еўрасібірскі арктабарэальны рэліктавы від. Арэал — паўночныя таежныя і гіпаарктычныя раёны паўночнага паўшар’я, ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, акрамя вельмі паўднёвых раёнаў, і практычна ўсю тэрыторыю Канады[2].
У Беларусі зрэдку сустракаецца ў асобных лакалітэтах за паўднёва-заходняй мяжой арэала (аблесеныя і бязлесныя тарфяныя сфагнавыя балоты вярховага і пераходнага тыпаў, звычайна на берагах балотных азёр і на ключавінах з доступам мінеральнага жыўлення). Утварае невялікія зараснікі або расце асобнымі групамі.
На тэрыторыі Расіі расце на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры і Якуціі, Чукотцы, на Камчатцы.
Расліна звычайная ў паўночных і горных тундрах. За межамі поўначы яе можна знайсці ў гарах вышэй за 300 м, яна сустракаецца ў гарах да 835 м у Шатландыі і да 2200 м у Альпах.
Бяроза ўтварае суцэльныя зараснікі ў арктычнай тундры, у альпійскім поясе, на мохавых сфагнавых або гіпнавых балотах у лясной зоне.
з кнігі Карла Лінея Amoenitates academicae…, том 1, 1749—1769. табліца 1.
|
Лістападны моцна разгалінаваны куст вышынёй 20-70 (да 150) см, з парасткамі, якія прыўздымаюцца над зямлёй або распасціраюцца па ёй. Маладыя парасткі густа апушаныя, з залозістымі бародаўкамі, пазней амаль голыя, з цёмна-карычневай або чырванавата-цёмна-бурай карой.
Лісцеразмяшчэнне — чарговае. Лісты шматлікія, дробныя, пупышка- або сэрцападобныя, даўжынёй 5-15 мм, шырынёй 10-20 мм, у аснавання круглявыя або, часта, шырока-клінаватыя, з тупаватай верхавінай, шырокаклінападобным аснаваннем, з прытупленымі зубчастымі бакамі, з 2-4 жылкамі на кожным баку. Зверху лісце цёмна-зялёнае, глянцавае, знізу светла-зялёнае і рассеяна пухнатае; у маладым ўзросце клейкае. Хвосцікі кароткія, даўжынёй 4-6 мм.
Кветкі дробныя, несамавітыя, аднаполыя. Тычынкавыя каташкі цвёрдыя, сядзячыя, прамастаячыя, тырчаць уверх, даўжынёй 5-15 (да 20) мм, дыяметрам 1,5-2 мм, з жоўтымі пылавікамі. Песцічныя — на кароткіх апушаных ножках, авальныя або падоўжана-яйкападобныя, светла-карычневыя, даўжынёй 5-8 (пры плодзе да 12) мм, дыяметрам 3-5 (пры плодзе да 6) мм. Прыкветкавыя лускавінкі даўжынёй 2,5-3 мм, з трыма ўверх накіраванымі, лінейна-прадаўгаватымі, слаба раснітчатымі долямі.
Плод — дробны эліпса- або яйкападобны арэшак даўжынёй 2 мм, шырынёй 1 мм, з вельмі вузкімі перапончатымі крыльцамі па баках.
Квітнее да распускання лісця ў красавіку — пачатку мая. Пладанашэнне ў красавіку — чэрвені. Размнажаецца ў асноўным вегетатыўна, іншы раз насеннем (у некаторыя гады зусім не пладаносіць).
Від Бяроза карлікавая ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 рода | |||||||||||||||
порядок Букакветныя | падсямейства Берёзовые | від Бяроза карлікавая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||
Від падзяляюць на два падвіды:[2]
У падвіда nana маладыя парасткі апушаныя, але не клейкія; лісце даўжэй (да 2,5 см), звычайна даўжыня і шырыня прыкладна аднолькавыя. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-заходняй частцы Азіі, Еўропы (на поўдзень ад — у Альпах на вялікіх вышынях), у Грэнландыі, на востраве Бафінава Зямля (Канада) .
У падвіда exilis маладыя парасткі неапушаныя або маюць асобныя раскіданыя валасінкі, клейкія. Лісце карацей (не больш за 12 мм даўжыні), часта шырыня больш даўжыні. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-ўсходняй частцы Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада).
На поўначы выкарыстоўваецца як паліва, лісце і галіны служаць кормам аленям.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |