Група | |||
---|---|---|---|
![]() Мімівірус | |||
Назва | |||
Бясклетачныя | |||
Статус назвы | |||
не вызначаны | |||
Лацінская назва | |||
Acytota | |||
Бацькоўскі таксон | |||
Наддамен Біёта (Biota) | |||
Прадстаўнікі | |||
|
Бясклетачныя, або Няклетачныя (лац.: Acellularia, Acytota, Aphanobionta) — сукупнасць жывых арганізмаў, якія не маюць клетачнай структуры.
«Бясклетачныя» часта ўжываюць як сінонім вірусаў. Тэрмін увайшоў ва ўжыванне пасля адкрыцця ў 2003 годзе мімівіруса, самага складанага з вядомых на той момант вірусаў, які, магчыма, эвалюцыянаваў з клетачнай формы жыцця.
Апроч вірусаў, да бясклетачных часам адносяць віроіды, а таксама інфекцыйныя агенты, якія не маюць уласнага геному, зашыфраванага ў ДНК ці РНК (напрыклад, прыёны).