| ||
Біблія Веліслава. 1325-1349 | ||
лац.: Velislai biblia picta | ||
Матэрыял | Пергамент | |
---|---|---|
Памеры | 30,7 × 24,5 см | |
Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі , Прага | ||
(інв. XXIII.C.124) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біблія Веліслава (лац.: Velislai biblia picta) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў 1325—1349. Гэта Біблія з'яўляецца адной з самых вялікіх кніг Сярэднявечча, паколькі нават пасля страты некалькіх аркушаў змяшчае амаль сем з паловай соцен выяў.
Манускрыпт па сутнасці з’яўляецца кніжкай з малюнкамі па Бібліі, паколькі тэкст абмяжоўваецца кароткімі назвамі або апісаннямі 747 выяў са Старога і Новага Запавету, пісанняў пра Антыхрыста, Дзеянняў Апосталаў і з легенд пра святых, асабліва Святога Вацлава. Рукапіс з’яўляецца прыкладам Бібліі бедных , хоць не тыповай формы, якая мае шмат больш малюнкаў. Большасць выяў створаны толькі чарніламі, хоць на некаторых і выкарыстаны колеры.
Рукапіс складаецца са 188 фоліа з пергаменту, з памерам старонкі 307 х 245 мм. Ён знаходзіцца ў Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы ў Празе. Манускрыпт быў створаны некалькімі мастакамі, верагодна, для каноніка Веліслава (пам. 1367), натарыуса Яна Сляпога і яго сына Карла IV, якія жілі ў Празе. Сам Веліслаў прадстаўлены на каленях перад статуяй Святой Кацярыны Александрыйскай на фоліа 188r.
У 2006 годзе Веліславава Біблія была ўключана ў Спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі[1].
У 2007 годзе выдавецтва Archa 90 стварыла факсіміле-выданне Веліслававай бібліі ў накладзе 799 асобнікаў. У 2008 годзе выпусцілі набор з 69 асобнікаў, выданых на паперы ручной працы, якія максімальна нагадваюць арыгінальны рукапіс, іх кошт склаў каля 149 тысяч чэшскіх крон за адзін[2].
Біблія Веліслава на Вікісховішчы |