Бібі Андэрсан | |
---|---|
шведск.: Bibi Andersson | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 2019[4][5][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Kjell Grede[d] і Per Ahlmark[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000761 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бібі Андэрсан (шведск.: Bibi Andersson, народжаная Берыт Элісабет Андэрсан (Berit Elisabeth Andersson; нар. 11 лістапада 1935, Стакгольм — 14 красавіка 2019) — шведская актрыса.
Вучылася ў Каралеўскай драматычнай тэатральнай школе Ё. Тэрсеруса, у школе пры «Драматэн тэатэр». Працавала ў тэатры Мальмё, кіраўніком якога быў Інгмар Бергман. У фільме Бергмана «Усмешкі летняй ночы» Андэрсан выканала адну з сваіх першых роляў (маленькі эпізод). Атрымала вядомасць пасля ўдзелу ў фільмах Бергмана «Сёмая пячатка», «Сунічная паляна», «Твар». Яна згуляла ў адзінаццаці карцінах рэжысёра. Адной з лепшых роляў лічыцца роля медсястры Альмы ў фільме «Персона» (1965).
Здымалася таксама ў фільмах шведскага рэжысёра Вільгата Шомана — «Палюбоўніца» (1962), «Ложак для брата і сястры, 1782» (1966), «Я чырванею» (1980).