Бівень

Бівень, таксама Ікол у кабаноў - відазменены зуб (іклы або разец). Біўні прысутнічаюць у асноўным у розных хобатных млекакормячых. Біўнямі называюць і відазмененыя пярэднія зубы «марскіх аднарогаў» - нарвалаў, і іклы маржоў. У сланоў біўні - гэта верхнія разцы. У індыйскіх сланоў даўжыня біўняў дасягае 1,6 м., вага да 20-25 кг. У афрыканскіх сланоў біўні буйнейшыя. Самы буйны з вядомых біўняў дасягаў даўжыні 4,1 м пры вазе 148 кг.