Бігноніевыя | ||||||||||||||||
![]() Bignonia capreolata L. на ствале хвоі (Pinus sp.) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Bignoniaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Трыбы | ||||||||||||||||
|
Бігноніевыя[1] (Bignoniaceae) — сямейства двухдольных раслін — дрэў, кустоў, ліян, рэдка траў, якія растуць пераважна ў тропіках.
Мае блізкае сваяцтва з сямействам залознікавых; іх розніца вызначаецца наяўнасцю эндасперма і марфалогіяй завязі і насення. Аднак некаторыя роды раслін — такія як Paulownia, Gibsoniothamnus, Synapsis і Schlegelia перыядычна адносяць то да аднаго сямейства, то да іншага.
Сямейства налічвае больш за 850 розных відаў раслін, разбітых прыкладна на 100 родаў.
Лісце часцей за ўсё супраціўнае, радзей мутоўчатае, яшчэ радзей чарговае ці валасніковістае; пальчата-, перыстаскладанае, радзей простае, заўжды без прылісткаў. У некаторых відаў лісты могуць быць вельмі буйныя, больш за метр у даўжыню. У ліян адзін ці некалькі крайніх лісточкаў могуць прымаць форму вусікаў.
Суквецце верхавіннае, пазухавае альбо развіваецца прама на ствале або галінах дрэва (каўліфларыя); па форме мяцёлкавае, гронкападобнае або сабрана ў шчыток. Ложа кветкі звычайна чашападобная, са зрослымі чашалісцікамі. Вяночак зрослапялёсткавы; варонкападобны, званочкавы, часам трубчасты; мае 5 звычайна накладзеных адзін на аднаго пялёсткаў. Чатыры (радзей ад дзвюх да пяці) добра развітыя тычынкі размешчаны ў трубцы венчыка. Акрамя таго, звычайна маецца яшчэ адна, бясплодная тычынка (стамінодый). Пылавік часцей за ўсё мае два гнязды (радзей адно). Завязь верхняя, як правіла мае два гнязды (радзей адно), са шматлікімі анатропнымі семязачаткамі. Кветкі абодваполыя і зігаморфныя. Плод — звычайна каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі ўздоўж або папярок швоў; радзей ягада або гарлянка. Насенне без эндасперма, больш-менш пляскатыя, як правіла, маюць перапонкавае крыло.
Сямейства ўключае 97 родаў[2]: