Бізнес-інкубатар — гэта арганізацыя, якая займаецца падтрымкай праектаў маладых прадпрымальнікаў на ўсіх этапах развіцця: ад распрацоўкі ідэі да яе камерцыялізацыі.
Больш за палову ўсіх праграм бізнес-інкубатараў з’яўляюцца" шматфункцыянальнымі праектамі, яны працуюць з кліентамі з розных галін прамысловасці. Тэхналагічныя інкубатары складаюць 39 % ад інкубацыйных праграм[1].
У многіх краінах інкубацыйныя праграмы фінансуюцца з рэгіянальных або нацыянальных бюджэтаў у рамках агульнай стратэгіі эканамічнага развіцця. У Злучаных Штатах Амерыкі большасць інкубацыйных праграм з’яўляюцца незалежнымі і фінансуюцца на сродкі супольнасцей і праектаў. Кіраванне эканамічнага развіцця ЗША часта з’яўляецца крыніцай сродкаў для адкрыцця інкубацыйных праграм, але як толькі праграма стартуе і пачынае функцыянаваць, то яна, як правіла, перастае атрымліваць федэральнае фінансаванне. Арэндная плата і / або ўнёскі кліентаў складаюць 59 % даходаў інкубатараў, 18 % прыносіць плата за паслугі або гранты, і 15 % — субсідыі на грашовыя аперацыі[крыніца?].