Уільям Блейн Рычардсан, больш вядомы як Біл Рычардсан (англ.: William Blaine «Bill» Richardson III; нар. 15 лістапада 1947, Пасадэна, Каліфорнія) — амерыканскі палітык, які працаваў на розных пасадах у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. З 1 студзеня 2003 года па 1 студзеня 2011 года — губернатар штата Нью-Мексіка.