Білі Зейн

Білі Зейн
англ.: Billy Zane
Дата нараджэння 24 лютага 1966(1966-02-24)[1][2] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Lisa Collins[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, акцёр агучвання, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, кінапрадзюсар, мадэль, мастак
IMDb ID 0000708
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Джордж (Білі) Зэйн-малодшы (англ.: William George (Billy) Zane Jr., нар. 24 лютага 1966, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — амерыканскі акцёр і прадзюсар. Найбольш вядомы ролямі ў фільмах «Байкі са склепа: Дэман ночы», «Фантом» і «Тытанік», а таксама ў серыяле «Guilt».

Яго першай вядомай роляй у кіно стала роля Матчу, сябра Біфа Танена ў першых двух частках трылогіі «Назад у будучыню». У 1986 годзе ён сыграў у фільме «Зубастыкі». У 1988 годзе згуляў Тоні Гамбіні ў серыяле «Яна напісала забойства». Зейн атрымаў міжнароднае прызнанне дзякуючы ролі злыдня Х’юі Уорынера ў трылеры «Мёртвы штыль». Ён таксама зняўся ў фільме «Усіх за борт».

Першая галоўная роля Зейна была ў незалежным трылеры «Мегавіль». У 1990 годзе выйшла карціна «Мемфіская красуня» з удзелам Зейна. У 1991 годзе ён адыграў ролю Джона Джасціса Уілера ў некалькіх серыях папулярнага серыяла Дэвіда Лінча «Твін Пікс». У 1992 годзе Зейн зняўся разам з Цільдай Суінтан у экранізацыі рамана Вірджыніі Вульф «Арланда». У 1993 годзе сыграў у вестэрне «Тумстаўн: Легенда Дзікага Захаду», галоўную ролю ў баявіку «Снайпер», а таксама лавеласа Гары ў рамантычнай камедыі «Толькі ты».

У 1995 годзе выходзіць эпізод «Байкі са склепа: Дэман ночы» з яго ўдзелам, а ў 1996 годзе — «Фантом».

Вялікую папулярнасць Зейну прынесла роля багатага сноба і жаніха гераіні Розы, Каледона Хоклі ў блокбастары Джэймса Кэмерана «Тытанік» 1997 года. Яна таксама прынесла яму намінацыю на прэмію MTV Movie Award у намінацыі «Найлепшы кіназлыдзень» і прэмію Blockbuster Entertainment Award. Ён таксама быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

  1. Billy Zane // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Billy Zane // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.