Біргіт Кульберг | |
---|---|
шведск.: Birgit Cullberg | |
| |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1908 |
Месца нараджэння | Нючэпінг, Швецыя |
Дата смерці | 8 верасня 1999 (91 год) |
Месца смерці | Стакгольм, Швецыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Anders Ek[d] |
Дзеці | Mats Ek[d], Niklas Ek[d] і Malin Ek[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0191426 |
Сайт | cullbergbaletten.se/en/h… |
![]() |
Біргіт Кульберг (шведск.: Birgit Cullberg, 3 жніўня 1908, Нючэпінг — 8 верасня 1999, Стакгольм) — выбітная шведская танцоўшчыца і харэограф.
Дачка дырэктара банка. Вывучала, а затым выкладала літаратуру ў Стакгольмскім універсітэце. Вучылася балетнаму мастацтву ў Курта Ёса і Ліліян Карыны. У 1942—1949 была замужам за выбітным акцёрам Андэрсам Экам. Танцавала ў трупе Каралеўскага Лонданскага балета (1952—1957). У 1960 стала галоўным харэографам Стакгольмскага гарадскога тэатра. Ставіла балеты ў Вялікабрытаніі, ЗША, ФРГ, Італіі, Даніі, СССР, Польшчы, Чылі, Іране.
У 1967 стварыла ўласную трупу Кульберг-балет, які набыў міжнародную вядомасць, і кіравала ёю да 1985 (пасля яе кіраўніцтва прыняў на сябе Матс Эк). Яе апошняя пастаноўка ў трупе адбылася ў 1987.
Дзеці — Малін Эк, актрыса; Ніклас Эк, танцоўшчык; Матс Эк — харэограф.
Пахавана на стакгольмскіх могілках Скугсчюркагордэн.
Ганаровы прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта. Кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Яе звалі «маці шведскага балета».