Біргіт Фішэр | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[4][5] |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ[6] |
Нарадзілася |
25 лютага 1962[1] (62 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 172 см[6] |
Вага | 69 кг[6] |
Афіцыйны сайт (ням.) | |
![]() |
Біргіт Фішэр (ням.: Birgit Fischer, нар. 25 лютага 1962, Брандэнбург-на-Хафелі, ГДР) — нямецкая спартсменка (веславанне на байдарках), васьміразовая алімпійская чэмпіёнка, 28-разовая чэмпіёнка свету, адна з самых тытулаваных спартсменак у гісторыі спорту.
У 1984—1993 гадах Біргіт была замужам за нямецкім канаістам, срэбным прызёрам Алімпійскіх гульняў 1988 года Ёргам Шмітам і выступала пад прозвішчам Шміт.
Заваяваўшы свой першы алімпійскі залаты медаль у 1980 у Маскве ў заездзе адзіночак на 500 метраў, Біргіт затым прывозіла залатыя медалі з усіх 6 Алімпійскіх гульняў, у якіх удзельнічала (у 1984 годзе з-за байкоту камандай ГДР Гульняў у Лос-Анджэлесе Біргіт была пазбаўленая магчымасці выступіць на Алімпіядзе, хоць знаходзілася ў выдатнай форме — у 1982 і 1983 гадах яна выйграла 6 залатых медалёў на чэмпіянатах свету).
Пасля гульняў у Сеуле-1988 і Сіднеі-2000 Біргіт заяўляла пра выхад са спорту, але нязменна вярталася з трыумфам.