Бірмінгемская бібліятэка | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Library of Birmingham, Centenary Square, Broad Street , B1 2ND[1] |
Заснавана | 3 верасня 2013 |
Вэб-сайт | birmingham.gov.uk/librar… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бірмінгемская бібліятэка — публічная бібліятэка Бірмінгема ў Англіі. Размешчана на захадзе цэнтральнай часткі горада. Пасля адкрыцця 3 верасня 2013 года замяніла Цэнтральную бібліятэку Бірмінгема. Па ацэнках, кошт бібліятэкі складае 188 800 000 фунтаў. Бібліятэка разглядаецца саветам горада ў якасці флагманскага праекта рэканструкцыі Бірмінгема. Бірмінгемскую бібліятэку завуць самай буйной публічнай бібліятэкай у Вялікабрытаніі, найбуйнейшай культурнай прасторай у Еўропе[2][3][4] і найбуйнейшай з рэгіянальных бібліятэк Еўропы[5].