Бітва ля Догер-банкі (1915)

Бітва ля Догер-банкі
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Тонучы германскі крэйсер «Блюхер».
Тонучы германскі крэйсер «Блюхер».
Дата 24 студзеня 1915 года
Месца Догер-банка, Паўночнае мора
Вынік Перамога Брытанскай імперыі
Праціўнікі
Вялікабрытанія
Гранд-Фліт
Германская імперыя
Флот адкрытага мора
Камандуючыя
Вялікабрытанія Дэвід Біці Германская імперыя Франц фон Хіпер
Сілы бакоў
5 лінейных крэйсераў
7 лёгкіх крэйсераў
35 эсмінцаў
3 лінейныя крэйсеры
1 браняносны крэйсер
4 лёгкія крэйсеры
18 эсмінцаў
Страты
сур'ёзна пашкоджаны
лінейны крэйсер
«Лаен», дробныя
пашкоджанні атрымаў
шэраг караблёў
страты ў людзях — 14
забіта, 29 паранена
потоплены браняносны
крэйсер «Блюхер»,
значна пашкоджаны
лінейны крэйсер
«Зейдліц»
страты ў людзях — 1116
забіта, 41 паранены, 269
узятыя ў палон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бі́тва ля До́гер-ба́нкі (англ.: Battle of Dogger Bank, ням.: Gefecht auf der Doggerbank) — марская бітва, якая адбылася 24 студзеня 1915 года падчас Першай сусветнай вайны паміж германскай эскадрай адмірала Франца Хіпера, якая выконвала рэйд да Догер-банкі, і англійскай эскадрай лінейных крэйсераў віцэ-адмірала Дэвіда Біці, пасланай для яе перахопу.

Больш моцная брытанская эскадра прымусіла германскае злучэнне пакінуць поле бою. Падчас бітвы цяжкія пашкоджанні атрымаў флагманскі карабель адмірала Хіпера — лінейны крэйсер «Зейдліц», на якім з-за патраплення снарада і наступнага узгарання боезапаса былі знішчаны дзве кармавыя вежы галоўнага калібра. Брытанскі камандуючы адмірал Біці, з-за пашкоджанняў свайго флагмана — лінейнага крэйсера «Лаен», вымушаны быў выйсці з бою. Камандаванне брытанскім злучэннем перайшло да контр-адмірала Арчыбальда Мура. З-за блытаніны ў загадах, не выявіўшы ініцыятывы, Мур засяродзіў свае намаганні на патапленні адстаючага ад нямецкай калоны пашкоджанага браняноснага крэйсера «Блюхер». У выніку бітва мела лакальны поспех, хоць у брытанцаў былі добрыя шанцы нанесці праціўніку поўнае паражэнне.

Па выніках бітвы свае пасады страцілі два адмірала. За дрэннае планаванне аперацыі сваёй пасады пазбавіўся камандуючы Флотам адкрытага мора Фрыдрых фон Інгеналь. Патрапіўшы ў няласку першаму марскому лорду Адміралцейства Фішару, брытанскі адмірал Мур быў пераведзены камандаваць эскадрай крэйсераў, якая базавалася на аддаленых ад асноўнага тэатра баявых дзеянняў Канарскіх астравах.

  • Вильсон Х. Линкоры в бою. 1914-1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 с. — (Военно-морская библиотека). — 7000 экз. — ISBN 5-946610-16-3.
  • Больных А. Г. Морские битвы Первой мировой: Схватка гигантов. — М.: АСТ, 2000.
  • Шеер Рейнхард. Германский флот в Мировую войну 1914—1918 гг. = Scheer R. Deutschlands Hochseeflotte im Weltkrieg. Persönliche Erinnerungen. — Berlin, Scherl, 1920. — М.: Эксмо, 2002. — 672 с. — (Военно-морская библиотека). — 5100 экз. — ISBN 5-7921-0502-9.