Айчынная вайна 1812 года | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Месца | Студзёнка на Бярэзіне | ||
Вынік |
Стратэгічная перамога Францыі (большай частцы Вялікай арміі ўдалося перасекчы раку) |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Бітва на Бярэзіне — баі 26—29 лістапада 1812 года паміж французскімі карпусамі і рускімі арміямі Чычагава і Вітгенштэйна на абодвух берагах ракі Бярэзіна ў час пераправы Напалеона падчас вайны 1812 года.
Нягледзячы на агулам удалую для французаў пераправу і бітву на Бярэзіне, у грамадскай свядомасці французаў яна адбілася як найярчэйшы, калі не кульмінацыйны, эпізод няўдалай расійскай кампаніі, таму слова «бярэзіна» (фр.: Bérézina або bérézina) ўжываецца як сінонім правалу ці катастрофы, цяпер звычайна спартыўнай або палітычнай[2][3].