Бітва пры Віторыа-Венета | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны | |||
| |||
Дата | 25 кастрычніка — 3 лістапада 1918 | ||
Месца | Віторыа-Венета, Італія | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бі́тва пры Віторыа-Вене́та (25 кастрычніка — 3 лістапада 1918 года) — наступальная аперацыя войскаў Антанты ў Першай сусветнай вайне на Італьянскім фронце на рацэ П’явэ.
Да пачатку наступу аўстра-венгерскія войскі практычна страцілі баяздольнасць. Фронт пакінулі венгерскія дывізіі, чэшскія і харвацкія часці спынілі барацьбу. Аўстра-Венгерская імперыя развальвалася: 26 верасня Чэхаславацкі нацыянальны савет у Парыжы абвясціў стварэнне чэхаславацкай дзяржавы на чале з Томашам Масарыкам, 4 кастрычніка ў Заграбе сфармаваўся Нацыянальны савет харватаў, сербаў і славенцаў, 21 кастрычніка 1918 года нямецкамоўныя дэпутаты рэйхсрата абвясцілі сябе Часовым нацыянальным сходам нямецкай Аўстрыі, а праз тыдзень, 30 кастрычніка, абвясцілі яе далучэнне да Германскай рэспублікі ў якасці састаўной часткі Германіі.
Саюзнікі — 57 дывізій (51 італьянская, 3 брытанскіх, 2 французскіх, 1 амерыканская) пры 7 700 гарматах і 1 745 мінамётах прарвалі абарону аўстра-венгерскіх войскаў (58 дывізій няпоўнага складу пры 6 300 гарматах) і ўдарам у цэнтры на Віторыа-Венета (8-я і 12-я арміі) рассеклі іх фронт.
Некаторыя аўстра-венгерскія часці паўсталі і адмовіліся падпарадкоўвацца, да 28 кастрычніка ўжо каля 30 дывізій адмовіліся ваяваць. Становішча для аўстрыйцаў стала крытычным.
6-я аўстрыйская армія бязладна адыходзіла, італьянскія войскі наступалі па ўсім фронце, не сустракаючы супраціву, наступ развіваўся ўпэўнена.
У выніку працягваючагася наступлення быў заняты марскім дэсантам Трыест. Саюзныя войскі вымусілі аўстра-венгерскую армію капітуляваць. Перамір’е было падпісана 3 лістапада ў Віла-Джусці.
Баявыя дзеянні спыніліся ў 15 гадзін 4 лістапада. Да моманту перамір’я італьянцы ўзялі ў палон 387 000 аўстрыйцаў і больш за 2 300 гармат. Аўстра-венгерская армія на італьянскім фронце перастала існаваць, а сама Аўстра-Венгрыя распалася на часткі.