Бітва пры Каспэ (1938)

Бітва пры Каспэ
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 16—17 сакавіка 1938 года
Месца Каспэ
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы
Інтэрнацыянальныя брыгады
Нацыяналісты
Камандуючыя
Вісентэ Роха Фернанда Барон

Муньяс Грандэс

Батыста Санчэс

Бітва пры Каспэ адбылася падчас Арагонскага наступлення ў перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі 16—17 сакавіка 1938 года.

Пасля бітвы пры Тэруэле Рэспубліканская армія ў Арагоне была знясілена і дрэнна абсталявана. У сакавіку 1938 года велізарныя сілы нацыяналістаў у складзе 150 000 салдат і больш за 900 самалётаў пачалі наступленне на Арагон, прарваўшы рэспубліканскі фронт. Большая частка рэспубліканскай арміі бегла, а яе адступленне ператварылася ва ўцёкі, але ў некаторых месцах падраздзяленні рэспубліканцаў змагаліся.

9 сакавіка нацыяналісты прасунуліся на 36 кіламетраў, 10 сакавіка яны занялі Бельчытэ, які ўтрымліваўся XV-ай інтэрбрыгадай, і прасунуліся да Каспэ. Галоўнакамандуючы рэспубліканскай арміяй генерал Вісентэ Роха загадаў пабудаваць лінію абароны з горадам Каспэ ў цэнтры. Да 16 сакавіка тры дывізіі нацыяналістаў арміі Варэлы на чале з Фернанда Баронам, Муньясам Грандэсам і Батыстам Санчэсам акружылі горад. Абаронцы адбівалі атакі праціўніка, але пасля двух дзён разлютаваных баёў Каспэ паў пад націскам нацыяналістаў.

Нацыяналісты працягнулі наступленне і да 3 красавіка занялі Льейду.

  • Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156.
  • Antony Beevor. The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-1939. — Penguin Books, 2006. — 592 с. — ISBN 978-0143037651.