Бітва пры Хафджы | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў Персідскім заліве | |||
| |||
Дата | 29 студзеня — 1 лютага 1991 | ||
Месца | Паўночна-усходняя частка Саудаўскай Аравіі | ||
Вынік | Перамога Шматнацыянальных сіл | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва пры Хафджы — першая буйная наземная бітва падчас войн у Персідскім заліве (1991).
17 студзеня 1991 года авіяцыя шматнацыянальных сіл пачала паветраную наступальную аперацыю супраць Ірака. Да канца месяца іракская сістэма СПА была істотна саслабленая, а ваенна-паветраныя сілы практычна спынілі ўдзел у баявых дзеяннях. Узброеныя сілы краіны і прамысловасць неслі вялікія страты ад паветраных нападаў. Такі ход вайны не адпавядаў планам іракскага прэзідэнта Садама Хусейна, які спадзяваўся ўцягнуць кааліцыйныя сілы ў зацяжныя наземныя баі (па прыкладзе ірана-іракскай вайны) і нанесці ім дастатковыя страты для таго, каб кааліцыя была вымушана спыніць вайну.
Іракскае камандаванне спланавала абмежаванае ўварванне ў Саудаўскую Аравію, асноўнай мэтай якога было нанясенне максімальных страт сухапутным сілам суперніка. Увечары 29 студзеня іракскія сілы ў колькасці прыкладна 2000 чалавек пры 100 танках перайшлі кувейцка-саудаўскую мяжу. Ім атрымалася заняць прыморскі горад Рос-эль-Хафджы, насельніцтва якога было эвакуіравана напярэдадні пачатку вайны. Іракскі наступ апынуўся нечаканасцю для кааліцыйных сіл, але ўжо з 30 студзеня войска Саудаўскай Аравіі пры падтрымцы бранетанкавых падраздзяленняў Катара і авіяцыі шматнацыянальных сіл зрабіла спробы адбіць горад. І 1 лютага гэта атрымалася. На працягу ўсёй бітвы ў захопленым Хафджы працягвалі дзейнічаць два выведатрады марской пяхоты ЗША, якія апынуліся там у момант пачатку іракскага нападу.
У бітве пры Хафджы кааліцыйныя сілы страцілі некалькі дзясяткаў чалавек забітымі — каля 18 саудаўскае войска, каля 11 амерыканскае, знішчана было 2 танкі і каля 6 адзінак бронетэхнікі; іракскі атрад страціў забітымі 32 чалавекі, параненымі 35, знішчана 30 адзінак бронетэхнікі, некалькі сотняў салдат патрапілі ў палон. Прыводзілася сведчанне палоннага іракскага салдата аб тым, што за паўгадзіны налёту кааліцыйнай авіяцыі яго брыгада панесла большыя страты, чым за восем гадоў вайны з Іранам.