Біфо́рыум, або біфора (ад лац.: biforis — скразны, на абодва бакі) — двухчасткавы арачны праём або элемент аркады, падзелены на дзве часткі па восі слупам (калонкай).
Біфорыум у раманскай і візантыйскай архітэктуры перакрываецца цыркульнай аркай, у готыцы — спічастай, у барока і эклектыцы — лучковай. Прамежак паміж малымі ўнутранымі і вялікай знешняй аркамі можа быць глухі, аздоблены дэкаратыўна-пластычным элементам і ажурны. Пашырыўся з XIII стагоддзі ў краінах Паўднёвай і Заходняй Еўропы[1].
У беларускай архітэктуры біфоры з’явіліся ў архітэктуры несапраўднай готыкі[1]. Аздабляліся архівольтамі, каляровымі вітражамі[1]. Выкарыстаны ў касцёле СНайсвяцейшай Дзевы Марыі ў аграгарадку Сар’я Верхнядзвінскага райна, Антоніеўскім касцёле у аграгарадку Каменка Шчучынскага раёна, у царкве ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна (пачатак XX ст.), у воданапорных вежах у Гродне і інш.