Бішафі́т — мінерал класа галагенідаў, 6-водны хларыд магнію MgCl2•6H2O. Часам змяшчае да 1 % брому, дамешкі кальцыю і серы[1]. Упершыню апісаны ў 1877 годзе. Названы ў гонар нямецкага геолага і хіміка К. Г. Бішафа (ням.: Karl Gustav Bischof).
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі прызматычныя, ігольчатыя. Колер ад празрыстага да белага. Цвёрдасць 1—2 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 1,591—1,604 г/см³. Раствараецца ў вадзе, спірце, мае горкі смак.
Другарадны мінерал пакладаў карналіту і галіту. Радовішчы ў Расіі, Германіі, Казахстане.
Бішафіт з'яўляецца сыравінай на магній і яго злучэнні. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне, вытворчасці магнезільнага цэменту і інш. Насычэнне драўніны бішафітам надае ёй дадатковую трываласць.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мінерал}}. |