| ||||||||||||||||||||||||
Бішэлье (італ.: Bisceglie) — горад і камуна ў правінцыі Барлета-Андрыя-Трані рэгіёна Апулія ў Італіі, на беразе Адрыятычнага мора. Насельніцтва горада — 55 118 чалавек.
Тэрыторыя Бішэлье была заселена з даўніх часоў, што пацвярджаецца наяўнасцю шматлікіх дальменаў, найбольш вядомы з якіх — К’янка. Горад заснаваны ў XI стагоддзі нарманамі, а ў 1042 годзе Роберт Гвіскар перадаў яго П’етра, графу Трані. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у перыяд праўлення Анжуйскага дома, маючы вялікі гандлёвы флот і ведучы шырокі гандаль у ніжняй Адрыятыцы і з асноўнымі партамі Далмацыі і Трыеста.
У 1512 годзе горад вернуты пад уладу іспанскай кароны, пры якой была ўзведзена новая сістэма ўмацаванняў. Сведчанні вялікага мінулага — царква Санта-Маргерыта, пабудаваная ў XII стагоддзі ў раманскім стылі, нарманскі замак з галоўнай вежай, абацтва святога Аданія XI стагоддзя і нядаўна адноўлены сабор у раманскім стылі, распачаты ў канцы XI стагоддзя і асвечаны ў 1295 годзе.
Заступнікамі камуны шануюцца святыя Маўр, Сергій і Панталеон, святкаванне ў першую нядзелю жніўня.
Царква імя святой Маргарыты, пабудаваная ў раманскім стылі ў XIII стагоддзі. Нарманскі замак і вежа. Царква Сант-Адаэна (XII стагоддзе). Сабор XIV стагоддзя. Гроты Санта-Крочэ.