Біялагічная сістэматыка — навуковая дысцыпліна, у задачы якой уваходзіць распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі жывых арганізмаў і практычнае прыкладанне гэтых прынцыпаў да пабудовы сістэмы. Пад класіфікацыяй тут разумеецца апісанне і размяшчэнне ў сістэме ўсіх існых і вымерлых арганізмаў.
Асноўныя мэты сістэматыкі:
Сучасныя класіфікацыі жывых арганізмаў пабудаваны па іерархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні іерархіі (рангі) маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства, тып, клас, атрад, сямейства, род і, уласна, від.
Прынята, што любы пэўны арганізм павінен паслядоўна належаць да ўсіх сямі катэгорый. У складаных сістэмах часта вылучаюць дадатковыя катэгорыі, напрыклад, выкарыстоўваючы для гэтага прыстаўкі над- і пад- (надклас, падтып і інш.). Кожны таксон павінен мець вызначаны ранг, гэта значыць адносіцца да якой-небудзь таксанамічнай катэгорыі.
Такі прынцып пабудовы сістэмы атрымаў назву Лінееўскай іерархіі, у гонар шведскага натураліста Карла Лінея, працы якога былі пакладзены ў аснову традыцыі сучаснай навуковай сістэматыкі.