Біялогія акіяна

Від на Зямлю з космасу.
Усяго 29 працэнтаў паверхні зямнога шара — гэта суша. Астатняе — гэта акіян, дом для марскіх арганізмаў. У сярэднім, акіян мае глыбіню каля чатырох кіламетраў і мяжуе з берагамі агульнай даўжынёй каля 380 000 кіламетраў.

Біялогія акіяна (марская біялогія, біялагічная акіяналогія, біялагічная акіянаграфія) — навука, раздзел біялогіі і акіяналогіі, які вывучае жыццё марскіх арганізмаў (біёты) і іх экалагічныя ўзаемадзеянні. Біялогія акіяна — частка гідрабіялогіі. Біялогіяй акіяна таксама завуць сукупнасць біялагічных з'яў і працэсаў у Сусветным акіяне.

Жыццё знаходзіцца ў акіяне ад паверхні да найбольшых глыбінь. Па тыпах месцапражывання адрозніваюць пелагічныя арганізмы, якія насяляюць тоўшчу вады (планктон і нектон), і арганізмы, што насяляюць дно акіяна (бентас). У акіяне жывуць прадстаўнікі амаль усіх класаў жывёл, а многія класы вядомы толькі ў акіяне. З пазваночных жывёл у акіяне жывуць рыбы, чарапахі, змеі і млекакормячыя, галоўным чынам кітападобныя і ластаногія.

Вялікі ўнёсак у даследаванне біялогіі акіяна ўнеслі В. Г. Богараў, Л. А. Зянкевіч (СССР), Дж. Д. Айзекс, В. М. Чапмен (ЗША), К. Э. Лукас (Вялікабрытанія), Р. Марумо, І. Мацуі (Японія), Жак-Іў Кусто (Францыя).

Моисеев П. А. Биологические ресурсы Мирового океана. — М., 1969.