Біялюмінесцэнцыя — здольнасць жывых арганізмаў свяціцца, дасягаецца самастойна або з дапамогай сімбіёнтаў. Назва паходзіць ад грэчаскага слова «біяс», што азначае жыццё, і лацінскага «люмен» — святло. Святло ствараецца ў больш высока развітых арганізмаў у спецыяльных свяцільных органах (напрыклад у фотафорах рыб), у аднаклетачных эўкарыёт. Асноўныя — у адмысловых арганоідах, а ў бактэрый — у цытаплазме. Біялюмінесцэнцыя грунтуецца на хімічных працэсах, пры якіх энергія, якая вызваляецца, выдзяляецца ў форме святла. Такім чынам, біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асаблівай формай хемілюмінесцэнцыі.