Біяцін | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₀H₁₆N₂O₃S |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-399-3 |
SMILES | |
ChemSpider |
Біяцін[1], таксама кафермент R, часам называюць вітамін Н[2], вітамін B7 — водарастваральны вітамін групы В. Малекула біяціну складаецца з тэтрагідраімідазольнага і тэтрагідратыяфенавага кольцаў, у тэтрагідратыяфенавым кольцы адзін з атамаў вадароду замешчаны на валерыянавую кіслату. Біяцін з’яўляецца кафактарам у метабалізме тлустых кіслот, лейцыну і ў працэсе глюканеагенезу.
Біяцін утварае ігольчастыя крышталі з тэмпературай плаўлення 232°. У папярочным сячэнні крышталь мае форму ромбу, вострыя куты якога роўныя 55°. Даўжыня восяў: а—5,25 Ǻ, b—10,35 Ǻ, з— 21,00 Ǻ. Шчыльнасць крышталяў 1,41. Малекулярная вага біяціну на аснове хімічнай формулы роўная 244.3106 г/моль. На аснове рэнтгенаскапічнага аналізу 245±6.
Біяцін добра раствараецца ў вадзе і спірце, цяжка раствараецца ў эфіры, вуглевадародах парафінавага шэрагу і некалькі лепш у цыклагексане, бензоле, галагеніраваных вуглевадародах, спіртах і кетонах (ацэтон). Біяцін устойлівы да ўздзеяння ўльтрафіялетавых і рэнтгенавых прамянёў. Ён разбураецца пад уплывам перакісу вадароду, салянай кіслаты, з’едлівых шчолачаў, фармальдэгіду і сярністага газу. Ён не змяняецца пад уздзеяннем малекулярнага кіслароду, сернай кіслаты, гідраксіламіну. Ва ўльтрафіялетавых праменях для біяціну не выяўлена спецыфічнага паглынання.[3]
Уваходзіць у склад ферментаў, якія рэгулююць бялковы і тлушчавы баланс, мае высокую актыўнасць. Удзельнічае ў сінтэзе глюкакіназы — ферменту, які рэгулюе абмен вугляводаў.
З’яўляецца каферментам розных ферментаў, у тым ліку і транскарбаксілаз. Удзельнічае ў сінтэзе пурынавых нуклеатыдаў. З’яўляецца крыніцай серы, якая прымае ўдзел у сінтэзе калагена. З удзелам біяціну працякаюць рэакцыі актывавання і пераносу СА2[4].
Расійскімі рэкамендацыямі ўстаноўлена фізіялагічная патрэба ў біяціне для дарослых — 50 мкг/суткі. Для дзяцей — ад 10 да 50 мкг/суткі ў залежнасці ад узросту. Верхні дапушчальны ўзровень спажывання не ўстаноўлены.[5]
Узрост | 0-8 месяцаў | 7-12 месяцаў | 1-3 гады | 4-8 гадоў | 9-13 гадоў | 14-20 гадоў | 21 гадоў і старэй |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Адэкватнае спажыванне біяціну[6], мкг/дзень | 5 | 6 | 8 | 12 | 20 | 25 | 30 |
Пры недахопе біяціну назіраюцца:
У малых колькасцях біяцін змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэты вітамін змяшчаецца ў печані, нырках, дражджах, бабовых (соя, арахіс), квяцістай капусце, арэхах.[8] У меншай ступені — у таматах, шпінаце, яйках (не сырых), грыбах.
З ежай паступае дастатковая для арганізму колькасць біяціну[9].
Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе значныя колькасці біяціну.[10][11]
Біяцін у жывым арганізме канцэнтруецца ў печані, нырках.