Б’ярні Бенедыктсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісл.: Bjarni Benediktsson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Benedikt Jóhannesson[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 студзеня 1970[1][2][…] (54 гады) |
||||||
Жонка | Þóra Margrét Baldvinsdóttir[d][4] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Б’ярні Бенедыктсан (ісл.: Bjarni Benediktsson, нар. 26 студзеня 1970, Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр краіны ў студзені-лістападзе 2017 года.
Атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Ісландскага ўніверсітэта. Пазней стажыраваўся ў Германіі і ЗША. Да прыходу ў палітыку працаваў адвакатам. Дэпутат Альтынга з 2003 года. У сакавіку 2009 года ўзначаліў кансерватыўную Партыю незалежнасці. Пад яго кіраўніцтвам партыя выйграла выбары ў парламент, якія адбыліся 27 красавіка 2013 года. Пры фарміраванні новага кабінета атрымаў партфель міністра фінансаў і эканомікі.
З 11 студзеня 2017 года з’яўляўся прэм’ер-міністрам Ісландыі[5]. Адным з першых яго рашэнняў у першы ж дзень быў адкласці ўступленне Ісландыі ў Еўрасаюз[6].
Жанаты. Мае чатырох дзяцей. Хобі: футбол і рыбалка. Былы прэм’ер-міністрам Ісландыі Б’ярні Бенедыктсан даводзіцца яму стрыечным дзедам.