Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан | |
---|---|
нарв.: Bjørnstjerne Bjørnson | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | букмал: Bjørnstjerne Martinius Bjørnson |
Дата нараджэння | 8 снежня 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1910[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Педэр Б'ёрнсан[d] |
Маці | Inger Elise Nordraach[d][5] |
Жонка | Karoline Bjørnson[d] |
Дзеці | Bergliot Ibsen[d], Б'ёрн Б'ёрнсан[d], Эрлінг Б'ёрнсан[d], Dagny Bjørnson Sautreau[d], Einar Bjørnson[d] і Anders Underdal[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, пісьменнік, журналіст, празаік, палітык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Б’ёрнсцернэ Марцінус Б’ёрнсан (нарв.: Bjørnstjerne Martinus Bjørnson; 8 снежня 1832, Квікне (Тынсет), Нарвегія — 26 красавіка 1910, Парыж, Францыя) — нарвежскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1903). Прэмія прысуджана «як даніна высакароднай, велічнай і шматбаковай паэзіі, якая заўсёды адзначана сьвежасцю свайго натхнення і незвычайнай чысцінёй духоўнага пачатку»[6]. Аўтар тэксту да гімна Нарвегіі.
Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—68), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыятычнай лірыкі (у т.л. тэксту нарвежскага нацыянальнага гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамантычных аповесцяў з сялянскага жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нацыянальна-гістарычных («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сацыяльна-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906).
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[7].