Вагон-цыстэрна

Вагон-цыстэрна

Вагон-цыстэрна — від рухомага складу чыгункі.

Цыстэрны прызначаюцца для перавозкі вадкасцяў: нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, хімічна-актыўных і агрэсіўных вадкіх рэчываў (кіслоты, шчолачы і інш. складаныя рэчывы), звадкаванага газу (прапан-бутан, кісларод), вады, малака (малакавоза), патакі. Вагоны-цыстэрны выкарыстоўваюцца таксама для перавозкі мукі (мукавоз) і цэменту.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць цыстэрны:

Па тыпу:

  • агульнага прызначэння — для перавозкі нафтапрадуктаў
  • спецыяльныя — для пэўных відаў грузаў

Па канструкцыі:

  • цыстэрны маюць раму
  • цыстэрны безрамнай канструкцыі

Па ліку восяў:

  • четырохвосныя
  • васьмівосныя

Па ёмістасці:

  • 60 тон
  • 120 тон
  • 125 тон