Вагінізм | |
---|---|
МКХ-10 | F52.5, N94.2 |
МКБ-10-КМ | N94.2 |
МКХ-9 | 306.51 625.1 |
DiseasesDB | 13701 |
MedlinePlus | 001487 |
MeSH | D052065 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вагінізм — стан, які адмоўна ўплывае на магчымасць жанчыны ўдзельнічаць у любой форме вагінальнага пранікнення, у тым ліку пры сексуальным кантакце, а таксама пры ўвядзенні тампонаў і пранікненні пры гінекалагічным абследаванні. Вагінізм — вынік міжвольнага скарачэння лабкова-копчыкавай цягліцы. Міжвольнае скарачэнне цягліц похвы адбываецца нечакана, што выклікае боль пры пранікненні.
Жанчыны, хворыя на вагініт, не могуць кантраляваць такую спазму. Цяжкасці ад вагінізму і ступень болю ад пранікнення, у тым ліку сексуальнага, у розных жанчын праяўляюцца па-рознаму.
Вагінізму могуць спрыяць тыя ж фактары, якія выклікаюць ўзнікненне хваравітага палавога акту. Яны могуць быць фізічнымі, псіхалагічнымі або фізіялагічнымі. Лячэнне залежыць ад прычыны, па якой у жанчыны развіўся такі стан. Індывідуальны падыход пры лячэнні.