Вадалюб гноевы

Вадалюб гноевы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sphaeridium scarabaeoides


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  112936
NCBI  295564
EOL  1173968
FW  286623

Вадалюб гноевы[1] (Sphaeridium scarabaeoides) — від жукоў сямейства вадалюбы (Hydrophilidae).

Цела шарападобна-яйкападобнае даўжынёй 5,7 мм, чорнага колеру. На надкрыллях па крывяна-чырвонай пляме на падставе і па жоўтай пляме ў вяршыні. Ногі жоўта-бурыя. Надкрыллі ззаду акругленыя асобна. Апошні членік лапак у самца патоўшчаны і мае няроўныя кіпцікі.

Від распаўсюджаны ў Палеарктыцы. Жыве ў гноі кароў і коней. Самка адкладае яйкі прама ў гной і пляце вакол іх павуцінне. Лічынкі жывуць і развіваюцца затым у гноі.

Зноскі

  1. Лапацін І. К. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393