Вадаліснікавыя[1] (Hydrophyllaceae) — сямейства пакрытанасенных двухдольных раслін парадку Бурачнікакветныя (Boraginales).
Аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя травы. Лісце чарговае, простае, ад суцэльнага да двойчыпёрыстарассечанага.
Кветкі двухполыя, (4) 5-мерныя, сабраны ў манахазіі. Вяночак звычайна ад сіняга да фіялетавага, а таксама белага, ружовага або жоўтага колеру. Плод — каробачка.
Сямейства ўключае 12 родаў (каля 250 відаў), распаўсюджаных у Паўночнай і на захадзе Паўднёвай Амерыкі:
Зноскі
- Доброчаева Д. Н. Cемейство водолистниковые (Hydrophyllaceae) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М. : Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2 : Цветковые растения / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 393—394. — 512 с. — 300 000 экз.
- Boraginales Working Group Familial classification of the Boraginales(англ.) // Taxon. — 2016. — 24 June — Vol. 65. — № 3. — P. 502—522. — DOI:10.12705/653.5