Вадаліў — адзінаццаты знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 300° да 330°, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства; пастаянны знак трыгона Паветра. Звычайна паказваецца ў выглядзе чалавека з гарлачом, які ліе ваду.
У заходняй астралогіі лічыцца, што Сонца знаходзіцца ў знаку Вадаліва прыблізна з 21 студзеня па 19 лютага, у ведыйскай — з 15 лютага па 14 сакавіка. Не трэба блытаць знак Вадаліва з сузор’ем Вадаліва, у якім Сонца ў наш час знаходзіцца з 16 лютага па 11 сакавіка.