Вадамёт

Вадамётныя пажарныя машыны

Вадамёт — шматфункцыянальная прылада, прызначаная для выкіду струменю вады пад вялікім ціскам на пэўную адлегласць. Існуюць розныя спосабы яго выкарыстання.

Проціпажарная абарона

[правіць | правіць зыходнік]
Вадамётны пажарны катар

Водныя гарматы, называныя лафетнымі стваламі (звычайна ўсталёўваюцца на пажарных аўтамабілях, цягніках, катарах) выкарыстоўваюць для тушэння пажараў у цяжкадаступных месцах, у шматпавярховых будынках.

Вадамёт украінскага Міністэрства ўнутраных спраў

Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты (звычайна ўсталёўваныя на адмысловых аўтамабілях) для разгону натоўпу падчас масавых хваляванняў. Упершыню такія аўтамабілі былі ўжыты ў Германіі на пачатку 1930-х[1].

Горная справа

[правіць | правіць зыходнік]

Водныя гарматы, называныя гідраманіторамі, ужываюць для здабычы карысных выкапняў шляхам разбурэння і змыву горных парод.

Зноскі

  1. Фёдор Лапшин.. Водяное охлаждение (руск.). Авторевю (20 студзеня 2014).