Вадаправодчык | |
---|---|
англ.: The Plumber | |
Жанр | псіхалагічны трылер[d] і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | South Australian Film Corporation[d] |
Працягласць | 76 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1979, 19 чэрвеня 1979[1], сакавік 1980[1], 14 лістапада 1980[1], красавік 1981[1], лістапад 1981[1], 20 лістапада 1981[1], 5 мая 1984[1], 7 мая 1986[1] і 29 мая 1993[1] |
IMDb | ID 0079727 |
«Вадаправодчык» (англ.: The Plumber) — аўстралійскі трылер 1979 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Джудзі Морыс і Айвар Кэнтс[2].
Джыл Каўпер працуе над кандыдацкай дысертацыяй па антрапалогіі, аддаючы перавагу рабіць гэта дома, у цішыні і самоце. Аднак нечакана яе самоту парушае дзіўны чалавек, які назваўся вадаправодчыкам па імені Макс. Напачатку ён паводзіць сябе стрымана, але неўзабаве пачынае праяўляць бесцырымоннасць, якая дастаўляе дыскамфорт Джыл. Хвілінная праца зацягваецца на гадзіны, дні, тыдні, а вадаправодчык пачынае ўжо па-сапраўднаму палохаць Джыл сваімі выхадкамі. Тым часам муж Джыл, яе найлепшая сяброўка і іншыя жыхары дома лічаць Макса слаўным хлопцам, які выдатна знаходзіць агульную мову з навакольнымі. Сантэхнічныя працы аднак не прасоўваюцца, а частыя візіты Макса канчаткова выводзяць Джыл з сябе, пазбаўляючы душэўнай раўнавагі і пачуцця бяспекі. І Джыл даводзіцца ўзяць сітуацыю ў свае рукі.