Вадародны паказчык, pH (лац. pondus Hydrogenii[1] — сіла вадароду, «пэ аш») — велічыня, якая характэрызуе канцэнтрацыю (актыўнасць) іонаў вадароду ў растворах. Лікава роўны адмоўнаму дзесятковаму лагарыфму канцэнтрацыі (актыўнасці) вадародных іонаў H+ ,якая выражана ў молях на літр (моль/л):
У нейтральных растворах pH=7, у кіслых pH<7, а ў шчолачных pH>7. Пастаянства вадароднага паказчыка падтрымліваецца буфернымі растворамі. Вызначаючь pH з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў, больш дакладна — патэнцыяметрычна.