Вадзяны вослік (Asellus aquaticus) — від ракападобных з атрада Раўнаногія (Isopoda).
Даўжыня ад 12 да 20 мм. Самцы буйнейшыя за самак.
Пашыраны ў прыбярэжнай зоне прэсных стаячых і з павольным цячэннем вадаёмаў Еўропы, за выключэннем Пірэнейскага паўвострава. Шматлікія на зарослых раслінамі ўчастках азёр, вадасховішчаў, рэк.
Вадзяныя вослікі павольна поўзаюць па дне. Кормяцца жывымі і адмерлымі воднымі раслінамі, лісцем, якое падае ў вадаёмы.
Жывуць адзін год. Размнажаюцца ўвесну; самка выношвае моладзь у вывадковай сумцы, размешчанай ля асновы грудных ног.
Ачышчае вадаёмы. З’яўляецца кормам для рыб.