Вадзяны скарпіён звычайны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Вадзяны скарпіён звычайны |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Nepa cinerea
|
|
Вадзяны скарпіён звычайны[1] (Nepa cinerea) — від насякомых сямейства Вадзяныя скарпіёны (Nepidae).
Цела плоскае, шырокае, з двума дыхальнымі трубачкамі на канцы брушка. Пярэднія ногі некалькі нагадваюць клюшні скарпіёна. Даўжынёй 12-20 мм, шэрага. радзей чарнаватага колеру; крылы з чырвонымі або жаўтлявымі жылкамі.
Шырока вядомы від, які сустракаецца ў невялікіх стаячых вадаёмах і рэках з павольным цячэннем і багатай расліннасцю.
Палюе часцей за ўсё з засады, прытаіўшыся на воднай расліне. Нечакана выкідвае пярэднія лапы і хапае ахвяру, протыкая яе хабатком. Самка адкладае яйкі ў тканкі водных раслін.
Зноскі