Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Вадзім Іванавіч Мілько | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 жніўня 1986[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Колас (Каваліўка) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадзім Мілько (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.
У 2002 годзе трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў толькі дзве сустрэчы. У 2009—2012 гадах быў іграком луганскай «Зары», улетку 2012 года трапіў у палтаўскую «Ворсклу».
У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[2]. Трывала выступаў у аснове бабруйскага клуба, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб[3].
У пачатку 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў «Севастопалі», але ў выніку ў сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў трывалым іграком асновы, звычайна гуляў як апорны паўабаронца, але нярэдка выступаў на флангах. Стаў самым рэзультатыўным іграком «Слуцка» ў першай палове сезона 2014, забіўшы 2 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы.
У канцы чэрвеня 2014 года пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[5]. Але, не здолеўшы працаўладкавацца ва Украіне, 16 ліпеня падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[6]. У пачатку жніўня, аднак, атрымаў траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў. Вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года, звычайна выходзячы на замену.
У снежні 2014 года чарговы раз пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[7], але ў студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком случан, але па заканчэнні сезона кантракт быў разарваны[9].
У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Александрыі», але не падышоў[10]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Слуцк і неўзабаве падпісаў новы кантракт з клубам[11]. Улетку некаторы час быў капітанам каманды. Па заканчэнні сезона разарваў кантракт са «Слуцкам»[12].
У сакавіку 2017 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з ровенскім «Верасам»[13], аднак ужо ў красавіку пакінуў яго. Пазней далучыўся да каваліўскага «Коласа» і ў ліпені 2017 года афіцыйна стаў іграком гэтага клуба.
Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У 2007 годзе згуляў тры матчы за моладзевую зборную Украіны.