Вадзім Аляксандравіч Гайдучэнка (нар. 24 красавіка 1995) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі[2]. Разыгрывальнік французскага клуба «Сен-Рафаэль» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пачынаў кар’еру ў магілёўскім клубе «Машэка», у 2013 годзе перайшоў у сталічны СКА. Пакінуў мінскі клуб у маі 2017 года і неўзабаве далучыўся да бухарэсцкага «Дынама»[3].
У студзені 2018 года стала вядома аб пераходзе разыгрывальніка ў французскі «Сен-Рафаэль» з лета 2018 года[4].
Зборная Беларусі
|
Год |
Гульні |
Галы
|
2013 |
2 |
8
|
2014 |
0 |
0
|
2015 |
0 |
0
|
2016 |
3 |
6
|
2017 |
20 |
43
|
2018 |
17 |
43
|
2019 |
10 |
24
|
Усяго |
52 |
124
|
Зноскі