Вадодара
| ||||||||||||||||||
Вадо́дара (гудж.: વડોદરા) — горад на захадзе Індыі, у штаце Гуджарат. Транспартны вузел. Адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў баваўнянай прамысловасці. Хімічная, металаапрацоўчая, фармацэўтычная, цэментная, электратэхнічная, ваўнаткацкая прамысловасць. Каля Вадодары ў Каялі — нафтаперапрацоўчы завод і нафтахімічны комплекс. Універсітэт, вышэйшая гандлёвая школа. Музей.
Насельніцтва, жыхароў: 1 126 800 (1991), 1 491 045 (2001), 1 822 221 (2011).