Ваенны саветнік (ваенны спецыяліст) — прадстаўнік узброеных сіл адной дзяржавы, накіраваны ва ўзброеныя сілы іншай дзяржавы ў адпаведнасць з двухбаковым міжурадавым пагадненнем для аказання дапамогі ў навучанні войскаў, засваенні ваеннай тэхнікі і ўзбраення, падрыхтоўцы кадраў і г.д.[1], або для падрыхтоўкі антыўрадавых арганізацый для звяржэння законных урадаў.
У некаторых сітуацыях ваенныя саветнікі могуць прыцягвацца да непасрэднай арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў[1]. Да катэгорыі ваенных спецыялістаў акрамя іншых ставяцца перакладчыкі, кансультанты, выкладчыкі, інструктары і прадстаўнікі іншых ваенных спецыяльнасцяў[1].
У Расійскай імперыі ваенны саветнік — ваенны чын 5-га класа Табелі аб рангах (1763—1809), класнае званне па ваенным ведамстве (1809—1836) і грамадзянскі чын 6-га класа (1836—1848). Ужо ў савецкі перыяд тэрмін набыў сучаснае значэння. У СССР актыўна вялася практыка накіравання сваіх вайскоўцаў як ваенных спецыялістаў за мяжу, перш за ўсё ў краіны сацыялістычнага лагера. У сучаснай Расіі ўсе пытанні, звязаныя з камандзіраваннем ваенных спецыялістаў за мяжу і з кіраўніцтвам іх работай вырашаюцца Галоўным упраўленнем Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі[1].
Сярод краін, дзе знаходзяцца альбо знаходзіліся расійскія ваенспецы лічацца: Эфіопія (1998—2000), Сірыя (з 2015), Судан, Лівія і ЦАР (з 2018), Венесуэла (2019).
У гады Халоднай вайны, нароўні з Савецкім Саюзам, ЗША адпраўлялі ў саюзныя дзяржавы сваіх саветнікаў. Адзін з самых вядомых выпадкаў з амерыканскімі ваенспецамі — Аперацыя «Цыклон», якая праводзіліся ў гады Афганскай вайны (1979—1989) для дапамогі маджахедам. Станам на 2016 год, амерыканскія ваенныя саветнікі былі накіраваныя ў 70% дзяржаў і краін свету[2], сярод якіх Нігер, Самалі, Емен, Сірыя, Ірак і Афганістан.
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь накіроўвалі сваіх ваенных спецыялістаў у такія краіны як Кот-д’Івуар, Венесуэла, Лівія, Емен і Дэмакратычная Рэспубліка Конга, дзейнічаючы як афіцыйна, так і ўтойліва. У сябе на радзіме яны раней займаліся падрыхтоўкай вайскоўцаў з Нігерыі. Звычайна ў краіне рэдка распаўсюджваюцца аб падобнага роду дзейнасці, асабліва ў дзяржаўных СМІ, а пасяджэнне парламента Беларусі па пытанні накіравання ваенных саветнікаў у тую ці іншую дзяржаву ажыццяўляецца ў закрытым рэжыме[3]. Афіцыйна мелі месца ваенныя місіі ў Венесуэле (акрамя СМІ, пра яе казаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[4]), Лівіі (факт наяўнасці кантынгенту ваенных спецыялістаў у даваенны перыяд пацвердзіў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, але адмаўляўся які-небудзь удзел у баявых дзеяннях[5]) і Емене (пацвердзілі прадстаўнік МЗС Андрэй Савіных[6] і кіраўнік Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў[7]), а таксама кампанія па падрыхтоўцы і навучанню нігерыйскіх ваеннаслужачых (апублікаваныя фатаграфіі «Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі»[8]). У іншых выпадках урад краіны часцяком адмаўляе або наогул ніяк не каментуе падобнага роду інфармацыю.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |