Вайда фарбавальная

Вайда фарбавальная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isatis tinctoria L., Sp. Pl. 2: 670 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23151
NCBI  161756
EOL  583877
GRIN  t:20462
IPNI  285873-1
TPL  kew-2867046

Фарбо́ўнік фарбавальны[1], Вайда фарбавальная, Фарбоўнік[2] (Isatis tinctoria) — від кветкавых раслін роду Вайда (Isatis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 70—100[1] см. Сцяблы прамастойныя, з шызым налётам, часта разгалінаваныя ў верхняй частцы, у ніжняй частцы валасістыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, валасістае. Сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, завостранае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі жоўтага колеру, у шчыткападобнай мяцёлцы. Пялёсткі (4) з кароткім ногцікам. Тычынак — 6. Плод — стручочак.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[3]. Натуралізвалася ў Паўночнай Амерыцы і Чылі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпах, сухіх лугах, на адкрытых пясчаных месцах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмах, на палях і агародах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені[1].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Фарбавальная, меданосная, лекавая расліна.

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  4. а б Вайда красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)