Вайна за незалежнасць Інданезіі

Вайна за незалежнасць Інданезіі
Танкіст індыйскага танкавага палка аглядае лёгкі танк Marmon-Herrington CTLS  (англ.) інданезійскіх нацыяналістаў, захоплены брытанскімі войскамі падчас баёў за Сурабаю
Дата 17 жніўня 194527 снежня 1949
Месца Ост-Індыя
Прычына Імкненне Інданезіі да незалежнасці
Вынік Прызнанне незалежнасці Рэспублікі Інданезія
Праціўнікі
Сцяг Інданезіі Інданезія Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Японская імперыя Японскія ваеннапалонныя
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя:
Камандуючыя
Сцяг Інданезіі Сукарна
Сцяг Інданезіі Судырман
Сцяг Інданезіі Абдул Харыс Насутыён
Сцяг Інданезіі Сухарта
Сцяг Вялікабрытаніі Сэр Філіп Крысцінсан
Сцяг Нідэрландаў Сімон Спур
Сцяг Нідэрландаў Хубертус ван Мук
Сілы бакоў
Сцяг Інданезіі 100 000 салдат Сцяг Нідэрландаў 120 000 салдат
Страты
Сцяг Інданезіі каля 80 000 забітымі Сцяг Вялікабрытаніі 980 салдат забітымі
Сцяг Нідэрландаў каля 4585 забітымі і параненымі[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна за незалежнасць Інданезіі — узброены канфлікт паміж Інданезіяй з аднаго боку і Галандыяй і Вялікабрытаніяй з другога. У выніку вайны была прызнана незалежнасць Інданезіі. Вайна за незалежнасць Інданезіі абышлася галандцам у 4 тысяч забітых і параненых вайскоўцаў, інданезійцам — прыкладна ў 80 тысяч, паводле іншых даных, апублікаваных у галандскім друку — да 100 тысяч інданезійцаў, англічанам — у 980 чалавек забітымі і 1663 параненымі.

Інданезія ўваходзіла ў склад галандскай каланіяльнай імперыі. Некалькі стагоддзяў яна несла цяжкі каланіяльны прыгнёт, што не падабалася самім інданезійцам. У пачатку XX стагоддзя ў Галандскай Ост-Індыі ўзнік шэраг нацыяналістычных партый, што змагаліся за незалежнасць дзяржавы[2]. У 1913 годзе ўзнікла партыя «Індышэ партай». У 1918 годзе была распачата чарговая спроба забяспечыць дзяржаве незалежнасць і з’явілася новая нацыяналістычная партыя. Урад Галандыі гэтым разам вырашыў паступіць іначай і запрасіў інданезійскую моладзь у Галандыю для далейшага навучання з мэтай «выгадаваць» з іх пакорлівы галандцам інданезійскі ўрад[2]. Аднак у 20-е гады XX стагоддзя цяпер ужо камунізм у Інданезіі набыў шмат прыхільнікаў і стаў самым важным палітычным рухам. Сімпатызаваўшая інданезійскім камуністам галандская кампартыя праводзіла агітацыі ў падтрымку Інданезіі і патрабавала прызнаць яе незалежнасць[2]. Але пасля паўстання на Яве 19261927 гадоў тысячы інданезійскіх камуністаў былі арыштаваны і адпраўлены ў канцлагеры[2].

К таму часу Сукарна, адзін са студэнтаў, адпраўленых у Галандыю[2], вярнуўся назад у Інданезію і заняў кіруючую пасаду. У Другую сусветную вайну ён актыўна супрацоўнічаў з японцамі, дапамагаў ім, спадзеючыся на тое, што яны вызваляць Інданезію[2][3]. Большасць салдат родам з Ост-Індыі к таму часу была ўведзена ў зман лозунгам «Азія для азіятаў» і не аказвала супраціўлення. Японцы з лёгкасцю акупіравалі рэгіён, не даўшы Інданезіі ніякай незалежнасці.

Пасля капітуляцыі Японіі 15 жніўня 1945 года інданезійскія патрыёты на чале з Сукарна вырашылі абвясціць незалежнасць дзяржавы[3]. Сітуацыя склалася зручная: аслабленая вайной Еўропа не мела дастатковых сіл для падаўлення мяцяжу, насельніцтва па-ранейшаму падтрымвала ідэю незалежнасці.

Пачатак вайны. Уварванне англічан

[правіць | правіць зыходнік]

17 жніўня 1945 года Сукарна ў аднабаковым парадку абвяшчае незалежнасць Інданезіі. Вялікабрытанія вырашыла падтрымаць Галандыю ў змаганні супраць мяцяжу. Гэта тлумачыцца тым, што пасля Другой сусветнай у Інданезіі засталося шмат англійскіх ваеннапалонных, і іх трэба было вярнуць, апроч таго на астравах знаходзілася мноства японцаў, якія капітулявалі і якіх трэба было дэпартаваць у Японію. 29 верасня таго ж года англійскія часткі высадзіліся ў горадзе Батавія (суч. Джакарта). У Інданезіі яны сутыкнуліся са многімі праблемамі: з адсутнасцю транспарта, непрыязнасцю мясцовага насельніцтва, мясцовымі вайсковымі групоўкамі, што ваююць з усімі, у тым ліку і адна з адною. У такіх умовах англійскі генерал Крысцінсан вырашыў не ўступаць у вайну з самаабвешчанай рэспублікай, прызнаўшы дэ-факта яе існаванне. Аднак 4 кастрычніка ў Батавіі высадзіліся часткі галандскай арміі. Яны пачалі знішчэнне ўсіх мясцовых груповак. У іх мэты таксама ўваходзіла перападначаленне Інданезіі Галандыі. Пачала расці колькасць узброеных сутыкненняў. На Суматры пачалася партызанская вайна. Потым, з шырэйшым размахам, яна пачалася і на Яве. 10 кастрычніка трапіў у засаду і быў знішчаны патруль Вялікабрытаніі. У той жа дзень пачаўся штурм горада Семаранг, які належаў інданезійцам. У штурме ўзялі ўдзел японскія ваеннапалонныя. 15 кастрычніка горад паў, і многія інданезійскія вайскоўцы адступілі ў джунглі. 25 кастрычніка ў горад Сурабая была ўведзена англійская пяхотная брыгада дзеля раззбраення мясцовага насельніцтва, але ім было аказана супраціўленне. Асобныя сутычкі перараслі ў вулічныя баі. 27 кастрычніка ў горадзе англійскія ўлады ўвялі аблогавае становішча. 28 кастрычніка у Сурабаю ўвайшлі галандскія каланіяльныя часткі. З гэтага дня па ўсёй краіне рэзка павялічылася колькасць сутычак. 9 лістапада з Індыі, падначаленай Вялікабрытаніі, прыбылі першыя індыйскія каланіяльныя часткі, што змагаліся за англічан і галандцаў. 10 лістапада з мора Сурабая была абстраляна карабельнай артылерыяй, потым англійскія знішчальнікі здзейснілі шэраг налётаў на кварталы горада, што ўтрымліваліся інданезійцамі, пасля чаго пачаўся генеральны штурм. 25 лістапада байцы Сукарна пакінулі Сурабаю і адступілі ў джунглі. 3 сакавіка 1946 года саюзнікамі на востраве Балі быў высаджаны дэсант. К вясне гэтага ж года англічане пачалі згортваць свае сілы. 20 мая апошнія брытанскія ваеннапалонныя пакінулі мяцежную дзяржаву. Салдаты Вялікабрытаніі адправіліся на радзіму.

Першая каланіяльная вайна, ці першая паліцэйская акцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1946 інданезійскі ўрад пачаў весці перагаворы з галандцамі. Перагаворы завяршыліся 25 сакавіка 1947 года падпісаннем Лінгаджацкага пагаднення. Галандыя прызнала існаванне Інданезійскай рэспублікі дэ-факта. Пад канец мая Галандыя звяртаецца да Інданезіі з патрабаваннем перадаць у яе рукі ўсё палітычна-вайсковае кіраванне краінай. З-за гэтага ў Джакарце пачынаецца палітычны крызіс. У чэрвені Сукарна выдаў дэкрэт пра ўступленне ўсіх узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Інданезіі ў Нацыянальную армію Інданезіі і адхіляе патрабаванні галандцаў. 20 ліпеня Галандыя разрывае Лінгаджацкія пагадненні і нападае на Інданезію. У інданезійскай гісторыі гэта падзея атрымала назву «Першая каланіяльная вайна», а ў галандскай — «першая паліцэйская акцыя». Пачаліся масавыя авіяналёты галандцаў на Інданезію. Толькі 22 ліпеня было здзейснена 15 налётаў на Чэрыбон. 4 жніўня галандцы высадзілі дэсант у цэнтры Явы. Ішлі бязлітасныя баі. 9 снежня 1947 года на востраве Ява галандскія вайскоўцы знішчылі некалькі сот мірных жыхароў, за што пазней урад Нідэрландаў папрасіў прабачэння[4]. Між тым у вайну ўмяшалася ААН. 17 студзеня былі падпісаны Рэнвільскія пагадненні. Быў ізноў на кароткі прамежак часу ўстаноўлены мір. Галандыя працягвала блакаду Інданезіі. 18 верасня таго ж года адбылося ўзброенае паўстанне ў стане інданезійцаў. Паўстала кампартыя Інданезіі ў горадзе Мадыун. Аператыўныя дзеянні «Сілавангі» спынілі бунт. Былі знішчаны ўсе прадстаўнікі кампартыі.

Другая каланіяльная вайна, ці другая паліцэйская акцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Заўважыўшы аслабленне Інданезіі, Галандыя вырашыла раз і назаўжды захапіць Ост-Індыю. 19 снежня пачалася т. зв. «Другая каланіяльная вайна», ці «другая паліцэйская акцыя». У той жа дзень на аэрадроме Магуво быў высаджаны галандскі дэсант колькасцю 2500 чалавек. Аперацыя для інданезійцаў аказалася настолькі нечаканай, што супраціўлення не было. У 15:00 была захоплена сталіца Інданезіі. Сукарна быў схоплены і адпраўлены ў Батавію на самалёце. 24 снежня галандцы захапілі востраў Ява. 25 снежня была захоплена палова Суматры. Інданезійцамі быў скліканы Надзвычайны кабінет. Супраціўленне на Яве к таму часу ўзначаліў Насутыён. Да лютага 1949 усе галандскія войскі былі загнаны ў гарады інданезійскімі партызанамі. Узмацніўся ціск на Галандыю з боку ААН. У жніўні было падпісана перамір’е.

З 23 жніўня па 2 лістапада 1949 года ў Гаазе праходзіла мірная канферэнцыя. 27 снежня 1949 года Інданезія была прызнана незалежнай дзяржавай пад назвай Злучаныя Штаты Інданезіі, якая ўваходзіла ў склад Нідэрландска-Інданезійскага Саюза. Частка Новай Гвінеі па-ранейшаму заставалася пад пратэктаратам Галандыі. У выніку вайны Галандыя страціла значныя тэрыторыі ў Паўднёва-Усходняй Азіі і пацярпела сур’ёзнае паражэнне, панёсшы значныя страты. Інданезія дабілася незалежнасці.

Зноскі