Вайна за незалежнасць Бангладэш | |||
---|---|---|---|
Дата | 26 сакавіка — 16 снежня 1971 | ||
Месца | Бангладэш | ||
Прычына | Імкненне бенгальцаў да нацыянальнага вызвалення | ||
Вынік | Незалежнасць Бангладэш | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна за незалежнасць Бангладэш (бенг.: মুক্তিযুদ্ধ — Muktijuddho) — узброены канфлікт паміж Заходнім Пакістанам, Усходнім Пакістанам (гэта значыць, паміж Пакістанам і Бангладэш, якія з’яўляліся на той момант дзвюма часткамі адной краіны) і Індыяй, у выніку якога Усходні Пакістан стаў незалежнай краінай Бангладэш.
Вайна пачалася 26 сакавіка 1971 года пасля таго, як армейскія падраздзяленні Заходняга Пакістана пачалі ваенную аперацыю «Пражэктар» ва Усходнім Пакістане, накіраваную супраць бенгальскіх мірных жыхароў, студэнтаў і ваенных, якія патрабавалі аддзялення Усходняга Пакістана і ўтварэння на яго тэрыторыі незалежнай дзяржавы. Бенгальцы сфарміравалі «мукці-бахіні» (вызваленчую армію), якая выкарыстоўвала тактыку партызанскай вайны ў барацьбе з арміяй Заходняга Пакістана. Адным з выдатных партызанскіх камандзіраў быў падпалкоўнік-сацыяліст Абу Тахер, акрамя таго для барацьбы з пакістанскімі войскамі вялікія сілы з базай у Паярабагане (Барысал) мабілізаваў мааіст Сірадж Сікдэр. Вызваленчая армія Бангладэш атрымала эканамічную, ваенную і палітычную падтрымку з боку Індыі, што заахвоціла Пакістан да пачатку ваеннай аперацыі «Чынгісхан» на заходняй мяжы з Індыяй, якая стала пачаткам Трэцяй інда-пакістанскай вайны.
16 снежня 1971 года саюзныя войскі індыйскай арміі і «мукці-бахіні» атрымалі канчатковую перамогу над арміяй Заходняга Пакістана. 93 000 пакістанскіх салдат здаліся ў палон, што на той момант было самай буйной капітуляцыяй з часоў Другой сусветнай вайны[1].
Пасля паражэння ў вайне ў Пакістане была сфарміравана камісія Хамудура Рахмана, якая расследавала ваенныя злачынствы пакістанскага ваеннага рэжыму падчас вайны.