Вайна ў Дафары

Вайна ў Дафары
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Лагер брытанскіх вайскоўцаў у Дафары, 1973/1974.
Лагер брытанскіх вайскоўцаў у Дафары, 1973/1974.
Дата 19621976
Месца Дафар
Вынік перамога ўрада
Праціўнікі
Дафарскія паўстанцы
пры падтрымцы:
 СССР
Ірак Ірак
 НДР Емен
Аман
Іран
 Вялікабрытанія
Замежныя найміты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна ў Дафары — узброены канфлікт паміж урадам брытанскага Амана і дафарскімі сепаратыстамі.

У апошнія дзесяцігоддзі брытанскага панавання краінай кіраваў султан Саід бен Цеймур. Пры яго кіраванні існавала рабства, а кінематограф, радыё, музыка і танцы, еўрапейскае адзення і нават сонечныя акуляры былі забаронены. У дзяржаве не існавала сістэмы аховы здароўя і адукацыі. Практыкавалася публічная лупцоўка і калектыўныя пакаранні смерцю. Тэймур не жадаў праводзіць мадэрнізацыю. Больш за тое, брытанцы з гэтым нічога не рабілі, пакуль у Амане былі разведаны значныя запасы нафты.

Напярэдадні вайны рэвалюцыйныя ўрады Баасісцкага Ірака і Паўднёвага Емена ціснулі на аманскі рэжым з патрабаваннямі правесці рэформы. Замежныя эмісары выкарыстоўвалі незадаволенасць жорсткім праўленнем султана жыхароў горнай правінцыі Дафар. Як вынік іх дзейнасці, тут пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Фронту вызвалення Дафара (з 1970 года — Народны фронт вызвалення Дафара).

Акрамя вышэй згаданых Ірака і Паўднёвага Емена, дапамога баевікам паступала і з СССР[1].

Да 1970 году ўрадавыя часці кантралявалі толькі ўзбярэжжа, горы перайшлі пад кантроль паўстанцаў. З-за правалаў на фронце і нежадання Цеймура праводзіць рэформы ў краіне, пры падтрымцы брытанцаў, быў арганізаваны дзяржпераварот. Да ўлады прыйшоў Кабус бен Саід. Новы султан узяўся за ажыццяўленне маштабных сацыяльных рэформаў, аднак гэта не спыніла вайну.

Брытанскі ўрад набраў для Амана наймітаў з ліку былых вайскоўцаў. Пазней да баявых дзеянняў прыцягнуты дзеючыя ваеннаслужачыя. Войскі для барацьбы з паўстаннем накіраваў таксама Іран[1].

У 1972 годзе баевікі пацярпелі буйное паражэнне пад Мірбатам. Гэты правал крытычна адбіўся на баяздольнасці атрадаў сепаратыстаў, пачасціліся сутыкнення паміж рознымі баявымі групамі руху і пераходы на ўрадавы бок. Дапамога з Паўднёвага Емена, уключаючы цяжкую артылерыю, сітуацыю не выправіла, таму ў 1976 годзе паўстанцы канчаткова былі разгромлены.

  1. а б The Dhofar Rebellion. countrystudies.us. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2016. Праверана 5 мая 2016.
  • Коновалов, И.П. (2015). Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры. ISBN 978-5-9906069-7-5.